Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.11.2023
23 лістапада 2023 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для навучэнцаў 8-10 класаў Галынкоўскай сярэдняй школы Клецкага раёна прайшоў адкрыты дыялог па тэме «Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй» (пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі). Госцем мерапрыемства быў Аляксейчык Мікалай Васільевіч, ветэран працы, былы аграном ААТ “Клецкі райаграсэрвіс”. Мікалай Васільевіч расказаў школьнікам аб тым, што больш за 35 гадоў працаваў аграномам - хімікам, аб уменнях, якіх патрабуе дадзеная прафесія, аб цяжкасцях у авалоданні прафесіяй, што дапамагала іх пераадолець. Госць падзяліўся з навучэнцамі сакрэтам, як адбыцца ў прафесіі і дабіцца поспехаў, што неабходна для таго, каб стаць прафесіяналам сваёй справы.