Дзень прафарыентацыі і працоўнага выхавання

18.11.2023
18 лістапада шосты школьны дзень быў прысвечаны прафарыентацыі і працоўнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы адправіліся на экскурсію "Хто працуе ў вёсцы?" Дзеці даведаліся аб рабоце супрацоўнікаў сельскага выканаўчага камітэта, мясцовай крамы «Надзея», РВПС «Белпошта». Кіраўнік спраў сельвыканкама Бушыла С.І. расказала аб асноўных функцыях гэтага органа дзяржаўнай улады, начальнік РВПС "Белпошта" Шэйка М.А. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з паштовымі і фінансавымі паслугамі, якія прадстаўляюцца паштовым аддзяленнем грамадзянам. Вызначыліся навучэнцы і з самай цікавай прафесіяй, пра якую даведаліся падчас экскурсіі. Многія з іх у будучыні хочуць стаць прадаўцамі. Навучэнцы 6-8 класаў гаварылі аб тым, як выбраць прафесію будучыні. Класны кіраўнік Бобка С.І. звярнула ўвагу рабят на тое, што каб выбраць прафесію, неабходна не толькі разбірацца ў свеце існуючых прафесій, але перш за ўсё спазнаць сябе - свае асабістыя якасці. Прафарыентацыйны занятак фарміраваў уяўленне аб прафесійным самавызначэнні, азнаёміў навучэнцаў з прынцыпам абгрунтаванага выбару прафесіі з улікам асаблівасцей сучаснага рынку працы.