Прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС

15.11.2023
Сёння ў нашай установе адукацыі прайшла прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А. Уладзімір Анатольевіч нагадаў рабятам аб выкананні правіл дарожнага руху, правіл бяспечных паводзін на чыгуначным транспарце, абавязковым выкарыстанні святлозвяртальных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівую ўвагу вучняў пачатковай школы участковы інспектар звярнуў на правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі.