Акцыя "Маршруты талерантнасці"

14.11.2023
16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень, прысвечаны талерантнасці. Гэта свята было заснавана ў 1996 годзе па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН. Пад гэтым паняццем разумеецца павага, прыняцце і правільнае разуменне разнастайнасці культур свету, форм выражэння і спосабаў праяўлення чалавечай індывідуальнасці. У нашай установе адукацыі праходзяць тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны ў рамках аакцыі "Маршруты талерантнасці". Класныя кіраўнікі акцэнтуюць увагу вучняў на тым, што людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца па знешнім выглядзе, стану, маўленні, паводзінам і каштоўнасцям і валодаюць правам жыць у свеце і захоўваць сваю індывідуальнасць.