Дзень здаровага ладу жыцця

11.11.2023
11 лістапада шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла гадзіна карысных паведамленняў "Па прыступках правіл здаровага харчавання". Дзеці даведаліся аб пажыўных рэчывах, якія неабходныя арганізму чалавеку, аб рацыянальным харчаванні, захаванні правільнага рацыёну. Школьнікі адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку, раскладвалі прадукты на карысныя і шкодныя. Таксама была закранута тэма аб тым, што шкодзіць нашаму здароўю - гэта любімыя прадукты ўсіх школьнікаў: чыпсы, сухарыкі, жавальныя гумкі і газіраваныя напіткі. Навучэнцы 6-7 класаў гаварылі аб прафілактыцы такой шкоднай звычкі як курэнне. Дзеці прынялі ўдзел у вусным часопісе «Паразалежнасць. Міфы аб курэнні вейпаў». Класны кіраўнік звярнула ўвагу на тое, што і курэнне электронных цыгарэт вельмі шкодна для арганізма, бо прыводзіць да развіцця хранічнай лёгачнай недастатковасці, а нікацін, які змяшчаецца ў вадкасцях выклікае залежнасць, а таксама прыводзіць да развіцця ракавых захворванняў. Навучэнцы з дапамогай відэароліка развеялі міфы аб курэнні "вейпаў", даказаўшы тым самым наколькі вейпінг шкодны для здароўя.