Агульнашкольны бацькоўскі сход

10.11.2023
10 лістапада ў нашай установе адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх". Былі агучаны пытанні падлеткавай злачыннасці на тэрыторыі вобласці і раёна, павелічэнне колькасці здзяйснення непаўналетнімі крадзежу, рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Перад бацькамі і вучнямі 8-9 класаў таксама выступіла выкладчык Клецкага сельскагаспадарчага каледжа Хоміч Т.С., якая расказала прысутным аб тым, што мэта работы установы адукацыі - забеспячэнне сучаснай якасці і даступнасці адукацыі, адпаведнасць актуальным і перспектыўным патрэбам асобы, грамадства і дзяржавы, фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей, павышэнне прэстыжу рабочай прафесіі ў грамадстве. Дзякуючы высокакваліфікаваным педагогам каледж увесь час развіваецца і ідзе ў нагу з часам. Тут не толькі даюць трывалыя веды, але і любяць, разумеюць і паважаюць асобу кожнага вучня.