Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна"

09.11.2023
У рамках правядзення рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. Асноўная мэта мерапрыемстваў - звярнуць увагу навучэнцаў на актуальныя праблемы выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, ахову навакольнага асяроддзя.