Спаборніцтвы па настольнаму тэнісу

04.11.2023

Настольны тэніс - дынамічная гульня. Спартсмены і чэмпіёны валодаюць мноствам тэхнік і прыёмаў. Для адных настольны тэніс - спорт і цэлае жыццё. Для іншых настольны тэніс - любімая гульня і выдатны спосаб правесці час з карысцю для здароўя. У гэтым і ўпэўніліся сёння навучэнцы нашай школы, прымаючы ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе. Рабяты паказалі выдатнае валоданне ракеткай, спрыт, сілу волі да перамогі.