Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

28.10.2023
28 кастрычніка 2023 года шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі быў прысвечаны сямейнаму выхаванню. Для навучэнцаў 1-4, 6 класаў прайшла гадзіна цікавай інфармацыі "Сямейны каляндар". Рабяты гаварылі аб узаемаразуменні, даверы адзін да аднаго, клопату аб родных людзях, вялікіх і маленькіх агульных радасцях, любімых сямейных святах ‒ аснове, на якой трымаецца любая сям'я. Навучэнцы 7-9 класаў прынялі ўдзел у гадзіне размовы "Канфлікт пакаленняў". Размова ішла аб тым, што канфлікт пакаленняў - гэта вечная, але разам з тым вырашальная праблема, і пазбегнуць яе можна праз зносіны, абмен вопытам, узаемаразуменне і цярпенне. А сувязь малодшых пакаленняў са старэйшымі і веданне сваіх каранёў дапамагае ў жыцці, напаўняе яго сэнсам і ўсвядомленасцю.