Інфармацыйны марафон "Віртуальная бяспека"

24.10.2023
Вучні нашай установы адукацыі прымаюць удзел у інфармацыйным марафоне "Віртуальная бяспека". Для рабят прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, у якіх рабяты замацавалі свае веды аб тым, як абараніць сябе ад кібербулінгу, грумінгу і фішынгу, абараніць сваю банкаўскую карту, захаваць дадзеныя ў серверных сетках, правілы бяспечных паводзін у сацсетках і месэнджарах, даведаліся аб небяспецы анлайн-гульняў.