Сустрэча з іерэем Пятрапаўлаўскай царквы аг.Галынка

26.10.2023
26 кастрычніка для навучэнцаў школы адбылася сустрэча з іерэем Петрапаўлаўскай царквы аг.Галынка В.І.Апончыкам па тэме «Сямейныя каштоўнасці». Падчас гутаркі Віталь Ільіч акцэнтаваў увагу навучэнцаў на тым, што сям'я з'яўляецца нашчадкам духоўна-маральных традыцый, выхоўвае дзяцей сваім укладам жыцця, а ў сучасны момант проста неабходна ўмацоўваць у сям'і сувязь пакаленняў, якая дапаможа дзецям "засвоіць" і зразумець сямейныя традыцыі і каштоўнасці, без якіх вельмі складана ўявіць моцную, дружную сям'ю.