Школа Актыўнага Грамадзяніна для навучэнцаў 8-10 класаў

26.10.2023
26 кастрычніка 2023 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў адкрыты дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усіх пачаткаў» (аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання). Гасцямі мерапрыемства была сям'я Леаніда Леанідавіча і Святланы Іванаўны Віннічак, жыхароў аг.Галынкі. Размова ішла аб каштоўнасцях, якія ляжаць у аснове сямейнага шчасця, аб тым, што дае сям'я сучаснаму чалавеку. Госці падзяліліся сваімі сакрэтамі выхавання, расказалі аб сямейных традыцыях, аб тым, што самае галоўнае ў адносінах бацькоў і дзяцей, разважалі аб формуле сямейнага шчасця.