Прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС у рамках акцыі "Бяспечныя канікулы"

25.10.2023
25 кастрычніка ў нашай установе адукацыі ў рамках акцыі "Бяспечныя канікулы" прайшла прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам У.А. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на прафілактыку дзіцячага траўматызму, асабліва ў перыяд школьных канікул. Уладзімір Анатольевіч нагадаў рабятам аб выкананні правіл дарожнага руху, абавязковым выкарыстанні святлозвяртальных элементаў у цёмны час сутак.