Cвята “Нашым любым, мілым, дарагім”

20.10.2023

З 14 па 21 кастрычніка Тыдзень бацькоўскай любві прайшоў у дашкольнай групе. На працягу тыдня дашкольнікі разважалі аб адносінах у сям’і, павазе да бацькоў. Дзеці сваімі рукамі стваралі партрэты і падарункі для родных і блізкіх. Прыгожым завяршэннем сямейнага тыдня стала свята “Нашым любым, мілым, дарагім”. Шчырыя словы выхаванцаў, вясёлыя песні, танцы, стваралі адпаведны настрой і выклікалі цёплыя пачуцці бацькоў