Конкурс «Залатая скакалка»

21.10.2023
21 кастрычніка ў рамках праекту «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у конкурсе «Залатая скакалка». Скакалка - адзін з самых любімых і даступных дзецям спартыўных снарадаў. Скачкі на ёй - выдатнае фізічнае практыкаванне. Яны развіваюць вынослівасць, да таго ж скакаць на скакалцы і гуляць з ёй у розныя гульні весела і прыкольна! У гэтым упэўніліся нашы юныя спартсмены. Кожны з рабяят меў магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства і спрыт.