Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

21.10.2023
21 кастрычніка ў школе шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі. Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел у працоўнай акцыі #Засправу і навялі парадак каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка. Для вучняў пачатковай школы ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшоў фотакалаж “Прафесія майго таты”. Рабяты прынеслі фатаграфіі і расказалі аб прафесіях сваіх тат, гаварылі аб тым, кім мараць стаць яны ў будучыні, збіралі карцінкі-пазлы прафесій, адгадвалі загадкі, «афармлялі» працоўныя месцы людзям розных прафесій.