Адзіны ўрок «Цяпло бацькоўскай душы»

18.10.2023
18 кастрычніка для навучэнцаў школы прайшоў Адзіны ўрок «Цяпло бацькоўскай душы», прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові. Пра тое, што значыць для чалавека сям'я, што важней за ўсё ў сям'і, якую ролю адыгрываюць бацькі ў фарміраванні асобы дзіцяці, як выхоўваюцца сямейныя каштоўнасці, гаварылі на мерапрыемстве навучэнцы 1-10 класаў. Педагогі азнаёмілі рабят з дзяржаўнай палітыкай па падтрымцы сем'яў у Рэспубліцы Беларусь, а асабліва мнагадзетных. Вучні прынеслі сямейныя фотаальбомы, расказалі аб традыцыях сваіх сем'яў. Вынікам урокаў сталі творчыя заданні. Рабяты адгадвалі загадкі, завяршалі фразы, афармлялі «Рамонак з пажаданнямі».