Спартландыя «За здароўем разам з мамай»

14.10.2023
14 кастрычніка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартландыі «За здароўем разам з мамай», прымеркаванай да Дня маці. У спартландыі прынялі ўдзел не толькі маці, але і таты. Удзельнікі каманд "Непераможныя" і "Агонь" спаборнічалі ў конкурсах "Лістапад", "Збяры ўраджай", "Рэпка", "Восеньскі букет", "Восеньскія вячоркі" і інш. Перамагло сяброўства, што яшчэ раз пацвердзіла галоўную ідэю мерапрыемства: праз спорт - да ўзаемаразумення! Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і граматы.