Дзень здаровага ладу жыцця

14.10.2023
14 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня актывісты ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" школы павіншавалі жанчын, якія пражываюць на тэрыторыі аг.Галынка са святам - Днём маці. Рабяты прынялі ўдзел у акцыі “Любовью материнской мир прекрасен”. Школьнікі выказалі словы падзякі за любоў, клопат і ўвагу самым любімым і дарагім людзям у жыцці кожнага чалавека. Пра здаровую сям'ю і здаровых дзяцей гаварылі бацькі падчас дыскусіі “Здаровая сям'я – здаровае дзіця”. Мамы і таты разважалі аб тым, што кожны з бацькоў хоча, каб іх дзіця расло здаровым і дужым. Але вельмі часта забываюць аб тым, што добрыя фізічныя дадзеныя абумоўлены тым ладам жыцця, які вядзе сям'я, рухальнай актыўнасцю дзіцяці. Бацькам былі дадзены рэкамендацыі па арганізацыі актыўнага сямейнага адпачынку.