Святочны канцэрт «З любоўю пра маці»

13.10.2023
Напярэдадні цудоўнага свята Дня маці ў нашай установе адукацыі прайшоў святочны канцэрт «З любоўю пра маці». Вершы пра матчынае каханне, песні, літаратурныя замалёўкі пра царкоўнае свята Пакровы Прасвятой Багародзіцы – усё гарманічна пераплялося з душэўнай атмасферай у зале. Свята атрымалася яркім, эмацыйным.