Спартландыя “Спорт любіць - моцным і здаровым быць”

07.10.2023
7 кастрычніка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў школы прайшла спартландыя “Спорт любіць - моцным і здаровым быць”. Спорт - гэта здароўе, а здароўе - самае дарагое, што ёсць у чалавека. У гэтым і пераканаліся рабяты, прымаючы ўдзел у самых разнастайных конкурсах "Самы хуткі", "Самы спрытны", "Самы дужы", "Самы трапны" і інш. Усе ўдзельнікі каманд паказалі свой спрыт, сілу, хуткасць, цікава і з карысцю правялі час .