Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

07.10.2023
7 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. Для навучэнцаў 1 – 4 класаў прайшла пазнавальная гадзіна “Беларуская старонка, мілы кут маіх продкаў”. Падчас мерапрыемства рабяты ўзгадалі цікавыя факты пра сваю краіну, палюбаваліся беларускімі краявідамі, паслухалі песні, якія спявае наша родная зямля, яшчэ раз адчулі і зразумелі, што мы жывем у цудоўнай краіне, багатай гістарычнымі і культурнымі падзеямі. Навучэнцы 6-7 класаў прынялі ўдзел у аўкцыёне ведаў "Спадчына маёй краіны", які прайшоў у музейнай экспазіцыі "Беларуская хата". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню павагі і цікавасці да гісторыі і традыцый сваёй краіны.