Прафарыентацыйная гутарка з прадстаўнікамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны

05.10.2023
5 кастрычніка для вучняў 9-10 класаў адбылася прафарыентацыйная гутарка з прадстаўнікамі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Вучні даведаліся аб буйнейшым ў Беларусі акадэмічным комплексе па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў у галіне ветэрынарыі і заатэхнікі. Перад рабятамі выступілі прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Клецкага раёна і ААТ "Клецкі райаграсервіс", якія расказалі аб перавагах замацавання маладых спецыялістаў у Клецкім раёне.