Прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС

04.10.2023
4 кастрычніка для вучняў 6-10 класаў адбылася прафілактычная гутарка з участковым інспектарам Клецкага РАУС па тэме "Бяспека на аб'ектах чыгуначнага транспарту". Уладзімір Анатольевіч нагадаў вучням аб правілах пераходу у зоне чыгуначных пуцей, выкарыстанні навушнікаў для праслухоўвання музыкі пры іх пераходзе, размовах па мабільным тэлефоне. Падчас размовы былі закрануты пытанні паступлення ва ўстановы адукацыі МУС.