Дзень духоўна - маральнага выхавання

30.09.2023
30 верасня 2023 года шосты школьны дзень быў прысвечаны духоўна - маральнаму выхаванню. Дзень пажылых людзей - свята старэйшага пакалення, яшчэ адна нагода выказаць свой клопат, падтрымку і павагу нашым бабулям і дзядулям, якія так шмат зрабілі для нас. У рамках дабрачыннай акцыі «Павага, клопат, адказнасць» актывісты ГА «БРПА» павіншавалі пажылых жыхароў Галынкаўскага сельскага Савета са святам. Напярэдадні цудоўнага свята Дня настаўніка таксама прайшла акцыя – віншаванне “Школа застаецца ў сэрцы назаўжды”. Рабяты павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы Карацкай і Галынкаўскай школы і пажадалі ім невычэрпнай веры ў сваю асаблівую місію, таленавітых і ўдзячных паслядоўнікаў, здароўя і дабрабыту.