Дзень самакіравання

29.09.2023
Сёння па традыцыі напярэдадні Дня настаўніка і ў рамках прафарыентацыйнай работы ў нашай школе прайшоў Дзень самакіравання. Гэта доўгачаканае свята, шанц паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна, з усёй адказнасцю рыхтавалі ўрокі, правяралі знешні выгляд навучэнцаў, сачылі за парадкам у школе. Хто ведае, можа праведзеныя рабятамі ўрокі дапамогуць ім выбраць далейшы жыццёвы шлях, шлях педагога.