Свята "Пасвячэнне ў вучні"

28.09.2023
Сёння, 28 верасня ў першым класе адбылося маленькае, але ўрачыстае свята. Ужо амаль месяц рабяты правялі ў школе. Зусім нядаўна маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі пераступілі парог школы, не ведаючы яе правіл і законаў. Іх называлі дашкольнікамі, а зараз пра іх кажуць: «Гэта вучні!». Жадаем нашым першакласнікам шчаслівага шляху па цудоўнай краіне Ведаў.