Адзіны дзень бяспекі

21.09.2023
У рамках Адзінага дня бяспекі для вучняў і педагогаў школы прайшла вучэбная эвакуацыя, мэтай якой стала прафілактыка бяспечных паводзін і папярэджанне панікі ў надзвычайнай сітуацыі. Дзеянні школьнікаў, настаўнікаў і тэхперсаналу былі зладжанымі, арганізаванымі, усё эвакуіраваліся за належны нарматыўны час. Таксама рабяты прынялі ўдзел у квэст – гульні “Правила дорожные знать каждому положено», дзе замацавалі правілы дарожнага руху і пераканаліся ў тым, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы.