Велапрабег «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства»

16.09.2023
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства і ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” 16 верасня навучэнцы школы сумесна з Галынкаўскім сельвыканкамам, СДК прынялі ўдзел у велапрабегу «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Удзельнікі велапрабегу зрабілі прыпынкі каля брацкай магілы ў аг. Галынка, памятнага знака на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войн 1905 і 1914 гадоў у Галынцы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.