Адзіны ўрок памяці, прысвечаны Дню народнага адзінства
15.09.2023Сёння ў нашай установе адукацыі прайшлі Адзіныя ўрокі памяці, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.
Класныя кіраўнікі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на важнасці памяці і ўласнай гісторыі, гаварылі аб тым, што адзінства народа ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй краіны. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці - гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца.