Прафілактычная гутарка з супрацоўнікам аддзела крымінальнага вышуку Клецкага РАУС

11.09.2023
11 верасня ў нашай установе адукацыі для вучняў 7-10 класаў адбылася прафілактычная гутарка з супрацоўнікам аддзела крымінальнага вышуку Клецкага РАУС Жданюк А.В. па тэме “Прафілактыка кіберзлачынстваў”. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне інфармацыйнай граматнасці вучняў, адказнасць за злачынствы ў сферы інфармацыйных тэхналогій.