Спартыўныя спаборніцтвы «Здаровы я - здаровая краіна»

09.09.2023
Вырасці здаровым і моцным дапамагае спорт. Кожная хвіліна заняткаў спортам падаўжае жыццё чалавека на цэлую гадзіну, а вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы карысныя ўдвая, бо рухомыя гульні дораць масу станоўчых эмоцый, як дзецям, так і дарослым. У гэтым і пераканаліся рабяты нашай школы, прыняўшы ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Здаровы я - здаровая краіна», якія прайшлі 9 верасня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень».