Дзень здаровага ладу жыцця

09.09.2023
9 верасня шосты школьны дзень у школе быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме “Крок да здароўя”. Рабяты, замацавалі свае веды аб здароўі і яго складніках, гаварылі аб здаровым харчаванні, занятках спортам, рэжыме дня, шкодных звычках. Навучэнцы 7-9 класаў актыўна выконвалі заданні квэст гульні “Лесвіца здароўя”, даказаўшы тым самым, што сёння быць здаровым - гэта не толькі прыгожа і модна, але і жыццёва неабходна, бо здароўе чалавека - гэта самая галоўная каштоўнасць у жыцці.