Спартыўная эстафета "Сустракаем навучальны год"

02.09.2023
2 верасня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Сустракаем навучальны год”. Рабяты спаборнічалі ў эстафетах з мячом, абручом, скакалкай. Усе атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, праявілі кемлівасць і спрыт, а таксама зарадзіліся спартыўнай энергіяй на наступны тыдзень