Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

02.09.2023
2 верасня шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у гульні - падарожжы “Святло друкаванага слова”. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў. Экскурс у мінулае “Не знікне цуд прыгожага пісьменства” прайшоў для навучэнцаў 6-9 класаў. Школьнікі гаварылі аб адзінстве беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, яго традыцыямі, аб гістарычным шляху пісьменства і кнігадрукавання ў Беларусі.