Першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння"

01.09.2023
Новы навучальны год для навучэнцаў нашай школы як і для ўсіх школьнікаў Беларусі пачаўся з урока пад назвай "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння". Пачаткам дадзенага ўрока стала агульнашкольнае мерапрыемства "Падарожжа па народных святах: Спас", асноўнай мэтай якога было ў чарговы раз звярнуцца да слаўных народных традыцый і абудзіць у вучняў гонар за нашу нацыянальную культуру. Узнятая тэма была працягнута педагогамі на ўроках. Мір, суверэнітэт і незалежнасць - вось што трэба для далейшага развіцця ўсіх сфер жыцця нашай беларускай дзяржавы. Пра гэта гаварылі класныя кіраўнікі з рабятамі. Педагогі звярнулі ўвагу на тое, што галоўная задача маладога пакалення на дадзеным этапе - добра вучыцца, працаваць на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх.