Урачыстая лінейка «Добры дзень, школа!»

01.09.2023
Вось і скончылася вясёлае, бесклапотнае лета, а разам з ім і праляцелі такія кароткія летнія канікулы. Сёння пачатак новага навучальнага года. Сёння дзень сустрэчы школьных сяброў. Гэтай вераснёўскай раніцай школьнікі, бацькі, настаўнікі і госці школы сабраліся на ўрачыстую лінейку «Добры дзень, школа!», прысвечаную пачатку навучальнага года. Цёплыя віншаванні з Днём ведаў у адрас першакласнікаў, навучэнцаў і настаўнікаў прагучалі ад гасцей свята: начальніка Клецкага раённага аддзела Следчага камітэта Рамашкі В.М., метадыста дзяржаўнай установы адукацыі "Клецкі раённы вучэбна-метадычны кабінет" Гардзейчык Н.В., старшыні Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Філіпчанкі А.У. Дырэктар школы Мацукевіч В.І. у сваім прывітальным слове пажадала школьнікам, каб новы навучальны год прынёс шмат новых перамог, падарыў новы стымул і новыя імкненні.