Раённая педагагічная канферэнцыя “Мэтавыя арыенціры сістэмы адукацыі: грамадзянскасць і патрыятызм, мір і стварэнне”

30.08.2023
30 жніўня адбылася раённая педагагічная канферэнцыя “Мэтавыя арыенціры сістэмы адукацыі: грамадзянскасць і патрыятызм, мір і стварэнне”. Навучэнцы і педагогі Галынкаўскай сярэдняй школы ў яе рамках падрыхтавалі выставу “Падарожжа па народных святах: Спас”, у якой прадставілі вопыт работы аб'яднання па інтарэсах “Вытокі” і работу музейнай экспазіцыі “Беларуская хата”. Рабяты запрасілі прысутных пачаставацца традыцыйнымі стравамі, якія гатуюць на Спас, і разгледзець рэчы, якімі карысталіся ў сваім жыцці нашы продкі, і якія звязаны са спасаўскімі святкамі.