Дзявяты дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

02.07.2023
Хутка праляцелі дні ў профільным аздараўленчым лагеры «ШТОРМ». Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 2 ліпеня для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, цырымонія ўручэння памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці «Да пабачэння, лагер!» Падчас хвілінкі бяспекі рабятам яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул, а хвілінка здароўя прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам “рэцэпты карысных канікул”. Завяршыўся дзень тэматычнай дыскатэкай «Беларусь у маім сэрцы» да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь» і фотосесіяй “За развітаннем будзе сустрэча”. Бывай, «ШТОРМ!» Да новых сустрэч!