Сёмы дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

30.06.2023
Сёмы дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ” пачаўся з хвілінкі бяспекі “Правілы паводзін на чыгунцы”. У рамках віртуальнага падарожжа “Беларускія краявіды” выхаванцы яшчэ раз упэўніліся, якая прыгожая наша радзіма, колькі таямнічых замкаў і радавых сядзіб, цудоўных храмаў і манастыроў, унікальных куткоў некранутай прыроды ёсць у нас. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь рабяты прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прымеркаваным да галоўнага дзяржаўнага свята. Дзеці ўсклалі кветкі і вянкі ля помніка загінуўшым землякам у аг.Карацк, брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых за незалежнасць нашай краіны і мірнае неба над галавой. Сумесна з Галынкаўскім СДК быў праведзены экалагічны марафон “Хачу ўсё ведаць”. Выхаванцы актыўна адказвалі на экалагічныя пытанні, адгадвалі загадкі, успомнілі правілы паводзін у прыродзе, праводзілі эксперыменты. Завяршыла сёмы дзень у лагеры музычная гадзіна “Песні роднай краіны”.