Чацвёрты дзень у профільным аздараўленчым лагеры "ШТОРМ"

27.06.2023
Сонечна, радасна, ясна – лета праходзіць класна! Чацвёрты дзень у профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "ШТОРМ" пачаўся з хвілінкі бяспекі «У дарожных правіл канікул няма», якая садзейнічала замацаванню правілаў бяспечных паводзін на дарозе. Падчас экскурсіі ў музейную экспазіцыю "Беларуская хатка" выхаванцы ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. Фельчар Галынкаўскага ФАПа яшчэ раз нагадала дзецям аб шкодных звычках, аб негатыўным стаўленні да курэння, алкагалізму, наркаманіі, ужывання псіхаактыўных рэчываў. Зацікавіў рабят і відэакруіз “Падарожжа з Жыгамонтам. Аграгарадок Галынка”, а хвілінка здароўя спрыяла замацаванню ведаў аб уплыве камп’ютара на здароўе чалавека. Завяршыўся дзень забаўляльнай праграмай “Танцуем і гуляем”.