Трэці дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ”

26.06.2023
Трэці дзень у профільным аздараўленчым лагеры “ШТОРМ” пачаўся з хвілінкі бяспекі “Бяспека на вадзе”. Выхаванцы замацавалі асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, правілы паводзін у месцах купання. Супрацоўнікі кінавідэапракату прапанавалі выхаванцам для прагляду мастацкі фільм “Нахімаўцы”. Падчас хвілінкі здароўя рабяты паўтарылі асноўныя правілы асабістай гігіены. У рамках экскурсіі ў Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ “Клецкі лясгас” выхаванцы даведаліся пра гісторыю стварэння ўстановы, напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці, зрабілі выдатныя фота на памяць. Прававая інтэлект - гульня “Я ведаю” была накіравана на фарміраванне прававой культуры праз азнаямленне з асноўнымі правамі і свабодамі чалавека, абагульненне пачатковых прававых ведаў у непаўналетніх. Спартыўная эстафета “Мы за здаровую Беларусь” спрыяла развіццю навыкаў здаровага ладу жыцця. Завяршыла трэці дзень у лагеры танцавальна – забаўляльная праграма Рытмы лета”.