Другі дзень у профільным аздараўленчым лагеры "ШТОРМ"

25.06.2023
25 чэрвеня ў профільным аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «ШТОРМ» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагера. Выхаванцы адправіліся на экскурсію ў царкву Пятра і Паўла аг.Галынка і наведалі святочнае богаслужэнне, прынялі ўдзел у краязнаўчым брэйн-рынгу “Наша малая радзіма”. З мэтай папулярызацыі гульні, і як сродак інтэлектуальнага развіцця выхаванцаў, была праведзена гадзіна настольных гульняў “Белыя супраць чорных”. Пад час хвілінкі здароўя “Сонца:сябар ці вораг?” рабяты даведаліся аб карысці сонечных прамянёў для здароўя і імунітэту чалавека, а хвілінка бяспекі дапамагла хлопчыкам замацаваць дзеянні пры планаванай эвакуацыі. У рамках абласной акцыі "Правільнае бяспечнае лета на Міншчыне" адбылася сустрэча з намеснікам начальніка Клецкага РАУС Урбанам А.Ю. Завяршыла другі дзень у лагеры танцавальная праграма “Летняя перазагрузка”.