Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22.06.2023
Навучэнцы нашай установы адукацыі і Азярэчанскай сярэдняй школы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прымеркаваным да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, які прайшоў ва ўрочышчы Раскоп, на месцы бою партызанскага атрада «Сокалы» пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза К.П.Арлоўскага. Вучні ўсклалі кветкі і вянок да падножжа помніка і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.