Дзень развітання

21.06.2023
Хутка праляцелі дні ў аздараўленчым лагеры "Крынічка". Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 21 чэрвеня ў Дзень развітання для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, цырымонія ўручэння памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці "Да пабачэння, лагер!". Падчас хвілінкі бяспекі рабятам яшчэ раз нагадалі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул, а хвілінка здароўя прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам "рэцэпты карысных канікул". Потым усе рабяты адправіліся на экскурсію да помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння – дубам чарэшчатым у Галынкаўскім і Навінкаўскім лясніцтвах. Экскурсію дапамагло здзейсніць Галынкаўскае лясніцтва. Яны арганізавалі падвоз. Нашы рабяты яшчэ раз пераканаліся якая прыгожая прырода нашай малой радзімы. Завяршыўся дзень музычнай гадзінай «У коле сяброў». Бывай, «Крынічка!» Да новых сустрэч!