Дзень гістарычнай памяці

20.06.2023
Гістарычная памяць - гэта аснова жыцця, на якой трымаецца кожны сапраўдны грамадзянін сваёй краіны, а гістарычная памяць аб вайне - вялікая духоўная каштоўнасць нашага народа. Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" школы прайшоў Дзень гістарычнай памяці. Рабяты адказалі на пытанні бліцтурніра «Што я ведаю пра вайну?», прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», чэленджы #міншчынапомніць і прачыталі ўрывак з верша Р. Раждзественскага «Рэквіем». Выхаванцы ўсклалі кветкі да падножжа брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.