Дзень лета, спорту і здароўя

19.06.2023
19 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень лета, спорту і здароўя. Цёплы, сонечны дзень пачаўся з усмешак, прывітання, зарадкі пад музыку, знаёмства з планам мерапрыемстваў на дзень. Рабятам вельмі спадабалася спартландыя "Спорт любіць - моцным і здаровым быць". Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў розных эстафетах. Падчас хвілінкі здароўя дзеці пазнаёміліся з правіламі харчавання. Закончыўся дзень флэшмобам"Танцуем разам".