Дзень нацыянальнай культуры

17.06.2023
17 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" прайшоў Дзень нацыянальнай культуры. Для рабят былі арганізаваны падарожжа ў школьную музейную экспазіцыю "Беларуская хатка", гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю". Падчас падарожжа ў музейную экспазіцыю рабяты ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. Мурашка Наталля Іванаўна расказала пра сімволіку чырвонага кута, печы, парога ў беларускай хаце. Рабяты з цікаўнасцю разглядалі прылады, вырабы з лёну, гліны, дрэва, ткацкі станок. Гульня - падарожжа "Скарбы роднага краю" садзейнічала фарміраванню павагі і цікавасці да гісторыі і традыцый сваёй краіны. Завяршыўся Дзень нацыянальнай культуры музычнай хвілінкай "Песні роднай краіны".