Дзень прыроды

16.06.2023
16 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень прыроды. Рабяты наведалі Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ "Клецкі лясгас". Ляснічы А. У. Мелехавец правёў аглядную экскурсію, расказаў пра гісторыю стварэння лясніцтва, пра напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы. Выхаванцы даведаліся аб асноўных лесаўтваральных пародах, якія растуць на тэрыторыі лясніцтва, лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб ахове лясоў у пажаранебяспечныя перыяды, зрабілі выдатныя фота на памяць. Таксама дзеці пабывалі ў віртуальным падарожжы па Нацыянальных парках і запаведніках Беларусі.