Дзень інтэлектуалаў

15.06.2023
15 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" прайшоў Дзень інтэлектуалаў. Для рабят былі арганізаваны аукцыён ведаў "Што? Дзе? Калі?" і свая гульня "Ці ведаеш ты Беларусь?". Галоўная мэта мерапрыемстваў - развіццё інтэлектуальных здольнасцей выхаванцаў. Кожная каманда старалася праявіць кемлівасць, вынаходлівасць, а галоўнае паказаць свае веды ў розных абласцях навукі. Свая гульня" Ці ведаеш ты Беларусь?" спрыяла фарміраванню ў выхаванцаў пачуцця патрыятызму, любові да роднай краіны. Дзеці замацавалі і пашырылі веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі, традыцыях, народных святах, культурнай спадчыне, знакамітых людзях.